- наедак
- наедак, -дку
м., разм.
То, чем можно утолить голод.У засені зараснікаў нерухома стаяць вялізныя, як плашкі, шчупакі, пільнуючы сабе наедку. Лужанін. Валадымавы грушы былі важкія і вельмі ж сопкія, і калі яны ўжо самі падалі з дрэва, то карысці і наедку з іх было мала. Вітка. Які з той бульбы наедак, а ім можа бог ведае калі давядзецца есці. Асіпенка.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.